BE RU EN

Сабаленка здабыла чарговую перамогу і выйшла ў фінал турніру ў Досе

  • 28.02.2020, 20:06

Беларуская тэнісістка падолела расейку Святлану Кузняцову.

Беларуска Арына Сабаленка (13 ВТА) выйшла ў фінал турніру катэгорыі «Прэм'ер» у Досе. У матчы 1/2 фіналу першая ракетка Беларусі падолела расейку Святлану Кузняцову (46) - 6:4, 6:3, піша pressball.by.

Святлана Кузняцова (Расея, 46) - Арына Сабаленка (Беларусь, 13) - 4:6, 3:6

У фінале Сабаленка згуляе з наймацнейшай тэнісісткай з пары Эшлі Барці (1) - Петра Квітава (11).

Апошнія навіны