BE RU EN

Алена Маслюкова: Людзі не вераць пустым словам уладаў

  • 28.02.2020, 19:52

Праблема з заводам беленай цэлюлозы пад Светлагорскам, які запусціў Лукашэнка, не развязаная.

Усе заявы ўлады пра нібыта развязанне праблемы з заводам беленай цэлюлозы ў Якімавай Слабадзе пад Светлагорскам - не больш чым папулізм. Пра гэта «Радыё Рацыя» распавяла праваабаронца і актывістка Алена Маслюкова.

Улады відавочна не спраўляюцца з праблемамі і самі не ведаюць, што рабіць з заводам, а людзі ўжо не вераць пустым словам урада, - кажа актывістка супраціву дзейнасці завода.

- Абсалютна папулісцкая акцыя, якую робіць урад, робіць Лукашэнка. Не больш за тое. Гэты завод, на маю думку, абсалютна непрацаздольны. Людзі проста ў жаху, што калі ён выйдзе на поўную магутнасць, што тады чакаць. Гэтая праблема не развязаная. Колькі б улады не гаварылі, што ўсё вырашана... Напрыклад, Назараў тут не жыве, гэта старшыня канцэрна. Калі б той жа Аляксандр Рыгоравіч завярнуў за кут гэтага завода, ён бы адчуў на сабе ўсе гэтыя задавальненні. Ён жа не хацеў гэтага бачыць.

Пра нявызначанасць улады з планамі кажа і тое, што завод ніяк не могуць вывесці на поўную магутнасць. На думку Алены Маслюкова, гэта больш чым яскрава сведчыць пра тое, што самі ўлады баяцца наступстваў запуску. Пакуль жа і частковая праца завода беленай цэлюлозы прыносіць моцны смуроду на вуліцы Якімавай Слабады і Светлагорска, кажуць актывісты.

Апошнія навіны