BE RU EN

«Самая высокая карыснасць у бутэлечкі»: восем жартаўлівых фактаў пра сезон менскага «Дынама»

  • 28.02.2020, 18:03

З’едлівая інфаграфіка аб сезоне «зуброў».

Менскае «Дынама» адпакутавала - самы слабы сезон у КХЛ у гісторыі клуба нарэшце скончаны. Яскравы камбэк у апошнім матчы супраць маскоўскіх аднаклубнікаў трохі падсалодзіць пілюлю, але агулам вынікі проста жахлівыя - стос перапісаных антырэкордаў не дасць зманіць.

«Трибуна» сабрала ўсе сумныя лічбы, але вось у заўзятараў сіл хвалявацца ўжо няма - засталася толькі татальная незадаволенасць, якая часам канвертуецца ў з'едлівы сарказм і гумар. Так, напрыклад, адбылося ў паведамленні пабліка «Вконтакте» ХК Дынама-Мінск | Fan Zone, які зрабіў з'едлівую інфаграфіку аб сезоне «зуброў». Паглядзіце яе: гарантуем - вы ўсміхняцеся.

Апошнія навіны