Баўгарыя гатовая адправіць 1000 вайскоўцаў да мяжы з Турцыяй
- 28.02.2020, 17:38
Вайскоўцаў адправяць для прадухілення наплыву ў краіну нелегальных мігрантаў.
Баўгарыя гатовая накіраваць да 1 тысячы вайскоўцаў і да 140 адзінак тэхнікі на мяжу з Турцыяй для прадухілення наплыву ў краіну нелегальных мігрантаў, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.
Са слоў міністра абароны Баўгарыі Красіміра Карачканава, баўгарскія вайскоўцы нададуць поўнае садзейнічанне, распачнуць усе неабходныя захады для абароны дзяржаўнай мяжы, а таксама не дапусцяць ніводнага нелегальнага мігранта на тэрыторыю краіны.
Міністр адзначыў, што для гэтага войска гатовае задзейнічаць «да 1000 чалавек і да 140 адзінак тэхнікі».