BE RU EN

Ганконгскага медыямагната затрымалі за ўдзел у пратэстах

  • 28.02.2020, 16:56

Джымі Лай вядомы крытыкай на адрас уладаў Ганконга і Кітая.

Улады Ганконга арыштавалі заснавальніка кампаніі Next Media Джымі Лая за ўдзел у дэманстрацыі 31 жніўня, а таксама паводле абвінавачвання ў пагрозах журналісту. Пра гэта піша South China Morning Post. Улады КНР уважаюць Лая за аднаго з арганізатараў пратэстаў, паведамляе tvrain.ru.

Затрыманага судзіцьмуць 5 траўня.

Абвінавачванне ў запалохванні звязанае з канфліктам медыямагната з журналістам газеты Oriental Daily, якога ён аблаяў у 2017 годзе. Гэта прапекінскае выданне ўважаецца за галоўнага апанента прадэмакратычнай Apple Daily, якая належыць Лаю. Паліцыя мела дачыненні з Лаям у 2018 годзе, але расследаванне так не было прадоўжанае.

Бізнэсовец быў затрыманы на фоне спаду пратэстнага руху, выкліканага у тым ліку выбліскам каранавірусу, адзначае The New York Times. Да нядаўняга часу прадэмакратычныя дэманстрацыі праходзілі кожны тыдзень.

У 2009 годзе Forbes ацэньваў багацце Джымі Лая на 660 мільёнаў даляраў. Ён вядомы крытыкай на адрас уладаў Ганконга і Кітая.

Апошнія навіны