Турцыя знішчыла ў Ідлібе «Бук», «Панцыр», 23 танкі і пяць гелікаптэраў
- 28.02.2020, 15:34
Удары былі нанесеныя артылерыяй і беспілотнікамі.
Турэцкае войска ў выніку масаванага ўдару па пазіцыях сірыйскіх вайскоўцаў у Ідлібе знішчыла комплексы «Бук» і «Панцыр», 23 танкі, столькі ж палявых і самаходных гармат, а таксама пяць гелікаптэраў. Пра гэта заявіў міністр абароны Турцыі Хулусі Акар, паведамляе lenta.ru са спасылкай на Anadolu.
З ягоных слоў, удары былі нанесеныя артылерыяй і беспілотнікамі ў адказ на атаку ВПС Сірыі на пазіцыі турэцкіх вайскоўцаў у Ідлібе 27 лютага, пры якой загінулі 33 жаўнеры і яшчэ 32 атрымалі раненні. Акар адзначыў, што Расея, якая падтрымлівае Дамаск, была паінфармаваная аб дыслакацыі сіл Турцыі ў Ідлібе.