BE RU EN

У астатні дзень лютага прагназуецца да +7

  • 28.02.2020, 13:59

Месцамі пройдуць невялікія ападкі.

У суботу, 29 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі пройдуць невялікія ападкі - пераважна снег, мокры снег. Уночы і раніцай у асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўночна-заходні, паўднёва-заходні сярэдні.

Уначы будзе ад 1 да 7 градусаў марозу, а ўдзень ад +1... +7.

Апошнія навіны