BE RU EN

Беларусь не будзе закрываць межы праз каранавірус

  • 28.02.2020, 12:54

Дыктатар разважыў, што «гэта пустое».

Міністэрства аховы здароўя Беларусі на сёння не бачыць патрэбы закрыцця мяжы краіны праз распаўсюджванне каранавіруса ў свеце, піша interfax.by.

«На сённяшні момант эпідэміялагічная сітуацыя абсалютна кантраляваная, падставы, як у нас некаторыя радыкальныя галовы кажуць - давайце закрываць межы, (не - заўв.) няма», - заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік журналістам у Менску ў пятніцу.

«Мы жывем у глабальным свеце. Закрыць мяжу ў прынцыпе немагчыма. Дастаткова паглядзець на Flightradar і вы ўбачыце, колькі самалётаў на сённяшні момант знаходзіцца над Еўропай і як перамяшчаецца наша насельніцтва», - заўважыў ён.

«Наша задача - забяспечыць кантроль на вонкавым контуры краіны за ўсімі пасажырамі» - падкрэсліў кіраўнік установы.

Лукашэнка таксама сказаў, што няма патрэбы закрываць межы Беларусі праз небяспеку распаўсюджвання каранавіруса.

Пра гэта ён заявіў сёння на з'ездзе ФПБ, піша БелТА.

«Гэта пустое», - падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны