BE RU EN

Відэафакт: Турэцкае войска правяло масаванае бамбаванне сіл Асада ў Ідлібе

  • 28.02.2020, 12:37

Аперацыя была праведзеная ў адказ на авіяўдар па турэцкіх вайскоўцах.

ВС Турцыі ўночы 28 лютага нанеслі серыю масаваных удараў па аб'ектах сіл рэжыму Башара Асада і яго хаўрусніках у Ідлібскай зоне дээскалацыі, паведамляе «Анадолу».

Крыніцы ў сілах бяспекі Турцыі паведамілі, што артылерыйскія і паветраныя ўдары па прыхільніках Асада не спыняліся да раніцы.

Камеры беспілотнікаў зафіксавалі моманты знішчэння калон бронетэхнікі і жывой сілы супраціўніка.

Акрамя таго, удары нанесеныя па размяшчэнні штабоў і складоў з боепрыпасамі.

У выніку паветранага ўдару сілаў рэжыму Башара Асада ў Ідлібскай зоне дээскалацыі 27 лютага загінулі 33 турэцкія вайскоўцы, 32 атрымалі раны.

Актыўную падтрымку пашырэнню прыхільнікаў Асада надае Расея.

Апошнія навіны