BE RU EN

Ярашэнка – пра ЧЕ ў Раўбічах: Спартоўцы ўдзельнічаюць у нейкім заплыве

  • 28.02.2020, 12:15

Двухразовы чэмпіён свету ў біятлоне падзяліўся меркаваннем наконт стану трасы на ЧЕ.

Вядомы ў мінулым расейскі біятланіст, двухразовы чэмпіён свету Дзмітрый Ярашэнка падзяліўся экспэртным меркаваннем наконт стану гоначнай трасы на чэмпіянаце Еўропы-2020 года, які праходзіць у гэтыя дні ў Раўбічах.

- Наогул вельмі цяжкая траса. Вылучаюцца па руху на ёй усяго некалькі чалавек, усе астатнія ўдзельнічаюць у нейкім заплыве. Ці ў з забегу з поўнымі торбай за спінай. Вельмі цяжкае слізгаценне, якое нагадвае вясновыя старты дзесьці ў Нарвэгіі або Цюмені".

Яшчэ скажу, што пад такую трасу вельмі складана падабраць лыжы, такое рэдка адбываецца. І ўзнікае каша. Таму не сказаць, што мы ўбачылі сёння аб'ектыўную карціну стану спартоўцаў, - цытуе Ярашэнку "Р-Спорт".

Апошнія навіны