BE RU EN

Заўзятары стварылі петыцыю з патрабаваннем зліквідаваць менскае «Дынама»

  • 28.02.2020, 11:17

Зэканомленыя сродкі прапаноўваецца выдаткаваць на паляпшэнне дабрабыту грамадзян.

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя з патрабаваннем зліквідаваць менскае «Дынама», піша «Прессбол».

Сярод устаноў, куды стваральнік плануе накіраваць зварот, - Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а таксама Асацыяцыя «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь».

Тэкст петыцыі наступны:

- Як мы ўжо ведаем, у сезоне-2019/2020 хакейны клуб «Дынама» Менск устанавіў антырэкорд Кантынентальнай хакейнай лігі паводле прапушчаных шайбаў і заняў ганебнае месца на самым дне турнірнай табліцы.

Годных вынікаў клуб не паказвае ўжо цягам доўгіх гадоў. Пры гэтым на ўтрыманне гэтага клуба сыходзяць мільёны даляраў, якія бяруцца не з ніадкуль, а з кішэняў падаткаплатнікаў!

За 12 гадоў удзелу ў спаборніцтве «Дынама» усяго чатыры разы выходзіла ў плэй-оф. Хіба гэта можна ўважаць за дасягненне?

Мы перакананыя, што гэты праект варта зліквідаваць, а зэканомленыя сродкі выдаткаваць на паляпшэнне дабрабыту грамадзян краіны.

Апошнія навіны