BE RU EN

Кіраўнік Мінабароны Турцыі прыбыў на мяжу з Сірыяй

  • 28.02.2020, 10:50

Ён будзе каардынаваць дзеянні турэцкіх вайскоўцаў у Ідлібе.

Міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акар прыбыў у Штаб камандавання тактычнымі дзеяннямі ў Ідлібе, размешчаны ў правінцыі Хатай на мяжы з Сірыяй, паведамляе «Анадолу».

Кіраўніка турэцкай ваеннай установы суправаджаюць камандавальнік Сухапутнымі войскамі генерал Уміт Дзюндар і ВПС генерал Хасан Кючукак’юз.

Міністр нацыянальнай абароны і камандавальнікі родамі войскаў з аператыўнага штаба ў «нулявой кропцы» турэцка-сірыйскай мяжы кіруюць аперацыямі супраць дамаскага рэжыму ў Ідлібе.

Перад адбыццём у Хатай Хулусі Акар удзельнічаў у нарадзе ў пытаннях бяспекі, якая прайшла ў Анкары пад старшынствам прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Раней у выніку паветранай атакі падтрыманых Расеяй сілаў рэжыму Башара Асада ў Ідлібе загінулі 33 вайскоўцы УС Турцыі.

Апошнія навіны