Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Досе
- 28.02.2020, 9:59
У чвэрцьфінальнай сустрэчы наша суайчынніца перамагла ў кітаянкі Чжэн Сайсай.
Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у катарскай Досе, паведамляе euroradio.fm.
У чвэрцьфінальнай сустрэчы наша суайчынніца (13-е месца ў рэйтынгу WTA) перамагла ў трохсэтавым паядынку ў кітаянкі Чжэн Сайсай (37) – 3:6, 7:6 (7:2), 6:3. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 22 хвіліны.
Да гэтага на турніры Сабаленка перамагла эстонку Анет Кантавейт (22) і грачанку Марыю Сакары (20).
У парным разрадзе Сабаленка і бельгійка Эліза Мертэнс у чвэрцьфінальным матчы саступілі канадска-латвійскаму дуэту Габрыэла Даброўскі / Алена Астапенка – 6:4, 1:6, 4:10.