BE RU EN

Першы выпадак каранавірусу зафіксаваны ў суседняй з Беларуссю Літве

  • 28.02.2020, 9:33

Вірус пацверджаны ў 39-гадовай жанчыны, якая вярнулася з Вероны.

Першы выпадак заражэння каранавірусам новага тыпу афіцыйна пацверджаны ў Літве. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Літоўскай Рэспублікі.

Паведамляецца, што вірус пацверджаны ў 39-гадовай жанчыны, якая 24 лютага вярнулася з Вероны. Яна змешчаная ў лякарню ў Шяўляе.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што сімптомы ў яе слабыя, тэмпература адсутнічае.

Пад наглядам знаходзяцца таксама тры чальцы сям'і захварэлай. Сімптомаў COVID-19 у іх пакуль няма. Акрамя таго, медыкі выяўляюць людзей, якія кантактавалі з захварэлай і правяраюць іх на наяўнасць сімптомаў.

Паводле звестак СААЗ, нагадаем, у краінах ЕЗ ужо больш за 770 выпадкаў заражэння новым каранавірусам. Большасць з іх зарэгістраваныя ў Італіі.

Апошнія навіны