BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, як кошт аўто ўплывае на манеру кіравання

  • 27.02.2020, 11:57

Уладальнікі дарагіх марак радзей прапускаюць пешаходаў?

Даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Невадзкага ўніверсітэта ў Лас-Вегасе, паказала, што кіроўцы даражэйшых машынаў радзей спыняюцца на пераходах, каб прапусціць пешаходаў. Таксама высветлілася, што ў аўтамабілістаў назіраюцца відавочныя полавыя і расавыя прэферэнцыі ў тым, каму варта саступіць дарогу на зебры. Артыкул пра гэта выйшаў у Journal of Transport & Health, піша naked-science.ru.

Каб зразумець, як паводзіны кіроўцаў залежаць ад кошту машыны і аблічча пешаходаў, быў праведзены эксперымент. Чатыры чалавекі (цемнаскурыя і белыя мужчыны і жанчыны адпаведна) перасякалі адну з вуліцаў Лас-Вегаса па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Усе пераходы вуліцаў запісваліся на відэа. Кошт машынаў вызначаўся на аснове продажных коштаў, указаных на інтэрнэт-рэсурсах.

У цэлым толькі 28% з 461 кіроўцы, які патрапіў у эксперымент, саступілі дарогу пешаходам на пераходзе. Але пры гэтым уладальнікі больш дарагіх аўто радзей былі схільныя спыняцца перад зебрай: верагоднасць гэтага зніжалася на 3% на кожную 1000 даляраў дадатковай кошту машыны.

Таксама выявілася, што кіроўцы часцей саступалі дарогу жанчынам і белым (у 31% выпадкаў) і прыкметна радзей – мужчынам і цемнаскурым пешаходам (24% і 25% выпадкаў адпаведна). Гэта ўзгадняецца з вынікамі папярэдніх даследаванняў, якія вывучалі залежнасць паводзінаў кіроўцаў і пешаходаў ад іх полу, расы і сацыяльнага статусу.

Апошнія навіны