BE RU EN

Пасля месяца арышту Алеся Круткіна асудзілі яшчэ на 15 дзён

  • 26.02.2020, 21:32

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» павінен быў выйсці на волю сёння.

26 лютага полацкі актывіст Алесь Круткін павінен выйсці на волю пасля 30-дзённага арышту, але сёння ён патэлефанаваў сваёй маці з Лепеля. Актывіст прасіў звязацца з яго адвакатам, бо на яго складзены новы адміністрацыйны пратакол за нейкія студзеньскія падзеі.

У выніку адвакат даведаўся, што сёння быў новы суд над актывістам, і яму прысудзілі яшчэ 15 дзён арышту, паведамляе «Вясна».

Актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якія не дачакаліся вызвалення Круткіна ў Віцебску, занепакоеныя станам яго здароўя, бо пасля апошняга прысуду на 15 дзён актывіст прама ў зале суда абвясціў галадоўку. Ці трымаў ён галадоўку падчас адбыцця пакарання ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання - невядома.

Апошнія навіны