BE RU EN

«Белнафтахім»: Будзе пяць новых пастаўшчыкоў нафты

  • 26.02.2020, 21:09

Усе яны будуць пастаўляць нафту ў Беларусь рынкавымі цэнамі.

Акрамя групы кампаній «Сафмар» нафту без прэміі ў Беларусь будуць пастаўляць яшчэ пяць расейскіх кампаній, паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«Гэтыя кампаніі - новыя пастаўшчыкі, з якімі мы яшчэ не працавалі. Гэта значыць разам з «Сафмарам» на I квартал у нас 6 кампаній, якія будуць з намі працаваць рынкавымі цэнамі без прэміі», - цытуе Аляксандра Цішчанкі БелТА.

Прадстаўнік канцэрна не назваў новых пастаўшчыкоў. Але гэта дакладна не кампаніі з так званай «вялікай пяцёркі» («Раснафта», «Лукойл», «Сургутнефтегаз», «Газпром нафта», «Татнафта»).

Вядома, што «Белнафтахім» чакае пастаўку 160 тысяч тон нафты ад азербайджанскай кампаніі «Socar». Нафту паставяць праз Украіну.

Апошнія навіны