BE RU EN

Навукоўцы «ператварылі» нафту ў алмаз

  • 26.02.2020, 20:16

Гэта ўдалося зрабіць навукоўцам са Стэнфардскага ўніверсітэта.

Амерыканскія спецыялісты змаглі сінтэзаваць алмаз з нафты. Прычым іх эксперымент з'яўляецца аптымальным з пункту гледжання праца- і энэргазатрат.

Навукоўцы з Стэнфардскага ўніверсітэта ў ЗША здолелі «ператварыць» звычайную нафту ў алмаз. Гэтага даследчыкі дабіліся з дапамогай захавання правільнага балансу ўтрымання рэчываў, ціску і тэмпературы, паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на Science Advances.

Пры гэтым якія-небудзь іншыя каталізатары не выкарыстоўваліся, падкрэсліваюць спецыялісты.

«Мы хацелі стварыць такую чыстую сістэму, у якой толькі адно рэчыва ператвараецца ў чысты алмаз без выкарыстання якога-небудзь каталізатара», - паведаміў адзін з аўтараў навуковай працы Сульджые Парк. Ён таксама дадаў, што эксперымент атрымаўся.

Таксама адзначаецца, што навукоўцы спрабавалі сінтэзаваць алмазы з розных матэрыялаў не адзін дзясятак гадоў, аднак толькі групе з Стэнфарда ўдалося зрабіць гэта аптымальна з пункту гледжання працы- і энэргазатрат.

Апошнія навіны