BE RU EN

Sukhoi Superjet 100 «Аэрафлота» вярнуўся ў Маскву праз праблемы з рухавіком

  • 26.02.2020, 19:45

У чарговага расейскага пасажырскага самалёта ўзніклі тэхнічныя праблемы.

Экіпаж самалёта SSJ-100, які вылецеў з аэрапорта Шарамеццева ў Перм, прыняў пастанову аб вяртанні ў Маскву.

Як паведамляе агенцтва «Интерфакс» са спасылкай на інфармаваную крыніцу, прычынай сталі ўзніклыя праблемы з рухавіком.

Паводле звестак ТАСС, лайнер сеў у Маскве а 19:20 паводле Менску.

Паводле звестак онлайн-табло Шарамеццева, SSJ-100 авіякампаніі «Аэрафлот», які выконваў рэйс SU-1204, вылецеў з Масквы а 17:55.

Апошнія навіны