BE RU EN

Страляніна ў Горках: што адбылося?

  • 26.02.2020, 19:11

Людзі чулі гукі стрэлаў, чалавек з агнястрэльным раненнем у рэанімацыі.

У сераду 26 лютага ў Горках у раёне акадэміі (каля дачнага масіва) людзі чулі стрэл (ці стрэлы), паведамляюць Horki.info.

Распавядаюць, што раніцай там быў перакрыты ўчастак дарогі, стаялі людзі ў форме праваахоўнікаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у тым, што адбылося, будзе разбірацца Следчы камітэт. У прыёмным пакоі Горацкай раённай бальніцы паведамілі, што туды паступіў пацыент з агнястрэльным раненнем - ён у рэанімацыі.

Апошнія навіны