BE RU EN

Беларускі біятланіст здабыў золата чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах

  • 26.02.2020, 18:54

Сяргей Бачарнікаў здабыў золата з перавагай 0,4 секунды.

У Раўбічах стартаваў чэмпіянат Еўропы ў біятлоне. Скончыўся мужчынскі суперспрынт, піша «Прессбол».

Перамогу святкаваў беларус Сяргей Бачарнікаў. Ягоны суайчыннікі Віктар Крыўко і Антон Смольскі фінішавалі на дзясятай i адзiнаццатай пазіцыях адпаведна.

Срэбраную ўзнагароду здабыў чэх Адам Вацлавік, а ўкраінец Дзмітрый Підручны замкнуў тройку наймацнейшых.

Апошнія навіны