BE RU EN

З беларускіх крамаў знікнуць шматлікія імпартныя прадукты

  • 26.02.2020, 18:03

Да канца года колькасць замежных тавараў павінна зменшыцца на 7,5%.

Беларускія ўлады наважылі значна скараціць колькасць імпарту на паліцах харчовых крамаў: да канца 2020 года - да 15%, а да канца 2030 года - да 14%. Гэта прадугледжана дактрынай нацыянальнай харчовай бяспекі да 2030 года, паведамляе tut.by.

За 2019 год дзель імпартных прадуктаў у гандлёвых арганізацыях краіны склала 22,5% (у 2018-м - 20,4%, а ў 2017-м - 19,2%). Да прыкладу, паводле інфармацыі Белстата, летась у нашых крамах з усёй прададзенай садавіны імпартная склала 91,6% (годам раней - 90,9%), а што да алею, то гэты паказчык складаў 88% (годам раней - 85,4%).

Таксама мы ў 2019 годзе імпартавалі 72,6% грэчкі ад усёй прададзенай, 49,4% кандытарскіх вырабаў з цукру, 32,4% дзіцячага харчавання.

Апошнія навіны