BE RU EN

У ЗША рэпарцёр забыўся адключыць фільтр для відэа і паўстаў перад гледачамі ў нечаканым вобразе

  • 26.02.2020, 17:56

Відэа з рэпартажам стала вельмі папулярным у сетках.

Тэлерэпарцёр з Паўночнай Караліны Джасцін Хінтан выпадкова выйшаў у жывы эфір з уключанымі AR-фільтрамі для відэа ў Facebook, апынуўшыся перад гледачамі ў вобразах ката, барадатага чараўніка і робата, піша unian.net

Як паведамляе New York Post, журналіст распавёў, што меў намер зрабіць сур'ёзны рэпартаж пра буйны снегапад у горадзе Эшвілі. Замест гэтага ён выклікаў у гледачоў смех, бо паўстаў на відэа ў розных анімаваных вобразах.

Аб сваім абліччы журналіст даведаўся толькі дзякуючы рэакцыі гледачоў на Facebook. Відэа з рэпартажам Хінтана стала вірусным, набраўшы больш за 300 тысяч праглядаў. Сам рэпарцёр ставіцца да сітуацыі з гумарам. У сваім Facebook ён выказаў надзею, што гледачам «спадабалася шоў», і заклікаў часцей усміхацца.

Апошнія навіны