BE RU EN

У Польшчы трынаццатая пенсія будзе выплачвацца на сталай аснове

  • 26.02.2020, 17:25

Яе будуць выплачваць кожны красавік.

Так званая трынаццатая пенсія будзе сталай дапамогай. Пра гэта заявіла міністр спраў сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг, паведамляе «Польскае радыё».

«Гэтая пенсія будзе выплачвацца ў красавіку, для яе атрымання не трэба будзе падаваць ніякіх заявак. Управа сацыяльнага страхавання будзе выплачваць гэтую дапамогу разам з пенсіяй. Гэта свайго кшталту падзяка за выхаванне маладога пакалення. Людзі, якія перастаюць быць актыўнымі ў прафесійным плане, прадаўжаюць жыць, таму неабходнасць такой дапамогі відавочная», - сказала міністр Малонг.

Нагадаем, учора, 25 лютага, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, які прадугледжвае штогадовую дапамогу для пенсіянераў у суме мінімальнай пенсіі. Сёлета яна складзе 1200 злотых (блізу 285 еўраў).

Апошнія навіны