Адкрыты яшчэ адзін месяц Зямлі
- 26.02.2020, 16:26
Яго памер - ад 1 да 6 метраў.
Месяц бачаць усе відушчыя зямляне. Некаторыя на ім нават былі. Паколькі іншых сталых прыродных спадарожнiкаў у нашай планеты няма, Месяц уважаецца за адзіны свайго кшталту аб'ект. Аднак, як высветлілі астраномы, усё не так проста.
Малы астэроід 2020 CD3 часова ператварыўся ў новы натуральны спадарожнік Зямлі. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-рэліз Цэнтра малых планет Смітсанаўскай астрафізічнай абсерваторыі.
«Інтэграцыі арбіт паказваюць на тое, што гэты аб'ект часова прывязаны да Зямлі. Не выяўлена прыкмет зменаў, выкліканых ціскам сонечным выпраменьваннем, ніякай сувязі з вядомым штучным аб'ектам не выяўлена», - гаворыцца ў дакуменце.
Астэроід невялікі, ён мае памер ад 1 да 6 метраў. Ён належыць да групы Амураў або Апалонаў.