BE RU EN

Дзе Алесь Круткін?

  • 26.02.2020, 16:07

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» не выйшаў на свабоду пасля месячнага арышту.

Аб месцазнаходжанні відэаблогера Алеся Круткіна паступае супярэчлівая інфармацыя. На волю ён пакуль не выйшаў, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Як паведамляе актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч, які сёння сустракае Алеся Круткіна ля ўваходу ў ІЧУ Віцебска, супрацоўнік ізалятара адзначыў: «Не чакайце Круткіна, цяпер ён у ІЧУ горада Лепеля і супраць яго вядзецца чарговы адміністрацыйны працэс».

Нагадаем, Алесь Круткін павінен быў выйсці на волю сёння, а 15.30 з ІЧУ Віцебск. За кратамі ён ужо правёў 30 дзён адміністрацыйнага арышту.

Апошнія навіны