Арсен Авакаў - Cуркову: Не шуміце, васпане
- 26.02.2020, 12:27
Кіраўнік МУС Украіны назваў экс-памочніка Пуціна «адстаўным шавіністам».
Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў заявіў, што былы памочнік прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Уладзіслаў Суркоў - «выглядае, як закамплексаваны «стратэг», піша «Новое время».
Пра гэта міністр напісаў у Twitter у адказ на словы Суркова пра Украіну.
«Суркоў - са сваімі пэрламі пра Украіну - выглядае, як закамплексаваны «стратэг», якія ацэньвае сябе больш, чым варты - як той цуцык, якая спрабуе цяўкаць на слана, адчуваючы ў гэтым сваю веліч. Не шуміце, пане», - напісаў ён.
Са слоў Авакава, «Украіна жыве незалежна ад уяўленняў пра яе адстаўнога шавініста».
Нагадаем, што ў сваім першым інтэрв'ю пасля адстаўкі Уладзіслаў Суркоў заявіў, што «Украіны няма», а «ёсць украінства» і «спецыфічны разлад псіхікі».