BE RU EN

Французы спяклі піцу з рэкорднай колькасцю сыроў

  • 26.02.2020, 12:08

Яна ўтрымлівала 257 тыпаў сыру.

Дасягненне піццаёлы Бенуа Бруэль з Ліёна будзе занесенае ў Кнігу рэкордаў Гінэса, піша «Корреспондент».

Кулінар распавёў, што першапачаткова збіраўся пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць 254 гатункі сыру, аднак у апошні момант надумаў дадаць яшчэ тры.

Усяго на піцу сышло 750 грамаў сыру, сама піца важыць блізу аднаго кілаграма.

Апошнія навіны