У ЗША вакцыну ад каранавіруса пачалі выпрабоўваць на людзях
- 26.02.2020, 11:06
Прэпарат выпрабоўваюць на дарослых, інфіцыраваных COVID-19.
У Медыцынскім цэнтры ўніверсітэта Небраска пачалі даследаванні прэпарата супраць каранавіруса COVID-19 на пацыентах, у якіх пацверджана заражэнне.
Пра гэта паведамляе Нацыянальны інстытут здароўя ЗША, піша «УНІАН».
Гэта першае клінічнае даследаванне ў ЗША, якім спрабуюць ацаніць бяспеку і эфектыўнасць прэпарата, які прымаюць дарослыя пацыенты з дыягнаставаным каранавірусам.
Лекі даюць не ўсім пацыентам, а выбарачна. Першым удзельнікам выпрабавання падахвоціўся стаць чалавек, які заразіўся каранавірусам на круізным лайнеры Diamond Princess.
Адзначаецца, што вынікі гэтага выпрабавання могуць быць выкарыстаны для ацэнкі іншых даследаванняў - як у ЗША, так і ў свеце.
Аб успышцы пнеўманіі неўстаноўленага паходжання ў горадзе Ухань улады Кітая заявілі ў канцы снежня 2019 года. Узбуджальнікам хваробы стаў новы тып каранавіруса - 2019 nCoV. Ён перадаецца ад чалавека да чалавека, інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 2 да 12 дзён.
Інфікаваныя каранавірусам выяўлены ў шэрагу краін. Больш за ўсё выпадкаў захворвання COVID-19 зафіксавана ў Кітаі, у апошнія дні каранавірус актыўна распаўсюджваецца ў Паўднёвай Карэі ды Італіі.
Улады ЗША тым часам заклікалі амерыканцаў рыхтавацца да каранавірусу.