BE RU EN

З 1 сакавіка ў Беларусі забаронена прадаваць некаторыя лекі

  • 25.02.2020, 21:11

Прыйдзецца шукаць па замежжах?

У Беларусі з 1 сакавіка забараняецца прадаваць некаторыя лекі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

З 1 сакавіка забаронены продаж лекаў, гранічныя адпускныя цэны вытворцаў на якія не зарэгістраваныя. Забарона закране лекі, прызначаныя для правядзення экстракарпаральнага апладнення (менатрапін (чалавечы менапаўзальны ганадатрапін), фалітрапін-альфа, фалітрапін-бэта, цэтрарэлікс), а таксама ўключаныя ў пералік лекаў для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Гэта прадугледжана ўказам ад 22 жніўня 2018 года №345, які ўвёў абавязак мець рэгістрацыю гранічных адпускных цэн вытворцаў на некаторыя лекі. Указ тычыцца 41 міжнароднага непатэнтаванага наймення лекаў пры іх абарачэнні ў Беларусі.

Лекі дзеляцца на некалькі катэгорый, і для кожнай з якіх уведзены свае тэрміны забароны, калі гранічныя адпускныя цэны вытворцаў не будуць зарэгістраваныя.

Апошнія навіны