BE RU EN

У РФ загарэўся магістральны газаправод Ямбург - Елец-2

  • 25.02.2020, 21:00

Магістральны газаправод Ямбург - Елец-2 належыць «Газпрому».

Магістральны газаправод Ямбург - Елец-2, які належыць «Газпрому», загарэўся ў Горназаводскай гарадской акрузе Пермскага краю. Пра гэта паведамілі РБК у прэс-службе ўпраўлення МНС Расеі рэгіёна.

Паводле звестак ведамства, узгаранне газу здарылася 25 лютага а 21:15 паводле мясцовага часу (19:15 паводле Менску). Паводле звестак кампаніі «Газпром трансгаз Чайковский», сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, пагрозы насельніцтву няма.

Як паведамляюць «РИА Новости» і ТАСС са спасылкай на прадстаўнікоў экстранных службаў, прарыў «Ямбург-Елец-2» быў зафіксаваны за 12 км ад пасёлка Сярэдняя Усьва, размешчанага на паўночным захадзе рэгіёна.

Апошнія навіны