BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новую інструкцыю для хуткай дапамогі

  • 25.02.2020, 20:47

Тэрміновыя выклікі скасаваныя.

Цяпер хуткая дапамога будзе прыязджаць да гараджан за 20 хвілін, да вяскоўцаў - за 30.

- Розніца складае адну хвіліну, і гэтая розніца была прынятая да ўвагі з улікам досведу работы службаў экстранай дапамогі краін Заходняй Еўропы, расейскай хуткай медыцынскай дапамогі, - паведамляе ctv.by словы спецыяліста.

Як высветліў kp.by, раней да гараджан хуткая прыязджала за 19 хвілін (4 хвіліны на перадачу выкліку і падбор машыны і 15 хвілін на дарогу).

Акрамя таго, раней было тры тыпы выклікаў «хуткай»: экстранныя, тэрміновыя і неадкладныя. Засталіся толькі экстранныя і неадкладныя. Экстранныя – пры станах, што пагражаюць жыццю, неадкладныя – пры станах, што не пагражаюць жыццю.

Раней былі і тэрміновыя выклікі. У папярэдняй інструкцыі іх апісвалі так: звязаны з рэзкім пагаршэннем стану здароўя пацыента пры немагчымасці ўдакладнення прычыны звароту. У тым ліку пры арытміях, сардэчных прыступах, прыступах астмы, траўмах, крывацёках (страўніка-кішэчных, маткавых, насавых) і інш.

Апошнія навіны