BE RU EN

У БНТУ падчас працы памёр выкладчык

  • 25.02.2020, 19:28

Яму было 55 гадоў.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ў Менску памёр старэйшы выкладчык Павел Петрусенка. Трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага. Інфармацыю пра гэта «Еўрарадыё» пацвердзіў прэс-сакратар БНТУ Віталь Гмырак:

«Стала дрэнна а 00:30 на прыборабудаўнічым факультэце. Адразу выклікалі «хуткую», прымаліся меры, але, на жаль, выратаваць не ўдалося - інфаркт».

Ва ўстанове ўдакладнілі, што ў выкладчыка ў той момант не было заняткаў.

Петрусенку было 55 гадоў. На кафедры стандартызацыі, метралогіі і інфармацыйных сістэм ён працаваў з 1990 года.

У прэс-службе дадалі, што кіраўніцтва БНТУ прыносіць спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Апошнія навіны