BE RU EN

Прэзідэнт Літвы: Мы незадаволеныя якасцю БелАЭС

  • 25.02.2020, 18:59

Гітанас Наўседа назваў «чырвоныя лініі» ў дачыненнях Літвы і Беларусі.

У дачыненнях Літвы і Беларусі ёсць пэўныя «чырвоныя лініі», якія належаць да Астравецкай АЭС, заявіў тэлеканалу АНТ прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

«Мы ўсё яшчэ не вельмі задаволеныя патрабаваннямі да якасці гэтай АЭС, і мы хацелі б абараніць інтарэсы Літвы, і мы прадоўжым нашу дыскусію з беларускімі ўладамі, каб знайсці развязанні, якія былі б добрыя для абодвух бакоў», - дадаў прэзідэнт Літвы.

Цяпер літоўскі «Рух супраць Астравецкай АЭС» вядзе збор подпісаў пад петыцыяй Еўрапарламенту. У петыцыі пяць патрабаванняў, якія тычацца Астравецкай АЭС: напрыклад, патрабаванне не выдаваць ліцэнзію на эксплуатацыю АЭС у неналежным месцы. Збор подпісаў прадоўжыцца да 20 красавіка. 26 красавіка - у дзень трагедыі на Чарнобыльскай АЭС - петыцыю прадставяць у Еўрапарламенце.

Апошнія навіны