BE RU EN

Беларусь узначаліла рэйтынг самых пітушчых краін свету

  • 25.02.2020, 18:02

На год сярэднестатыстычны беларус спажывае 14,4 літра чыстага алкаголю.

Арганізацыя World Population Review склала рэйтынг краін у колькасці штогадовага спажывання алкаголю. Гэты рэйтынг узначаліла Беларусь са спажываннем 14,4 літра чыстага алкаголю на душу насельніцтва. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Большасць краін з дзясяткі самых пітушчых знаходзіцца ў Еўропе. Іх спіс выглядае такім чынам:

Беларусь (14,4 л на душу насельніцтва);

Літва (12,9 л на душу насельніцтва);

Грэнада (11,9 л на душу насельніцтва);

Чэхія (11,8 л на душу насельніцтва);

Францыя (11,8 л на душу насельніцтва);

Расея (11,5 л на душу насельніцтва);

Ірландыя (11,4 л на душу насельніцтва);

Люксембург (11,4 л на душу насельніцтва);

Славаччына (11,4 л на душу насельніцтва);

Нямеччына (11,3 л на душу насельніцтва).

Пры гэтым адзначаецца, што ў 1,75 л гарэлкі знаходзіцца блізу 300 мл чыстага спірту, які улічваўся ў статыстыцы. Гэта значыць, агулам адзін чалавек у Беларусі выпівае блізу 48 такіх бутэлек за год.

Апошнія навіны