BE RU EN

25 лютага курс даляра ў Беларусі зноў вырас

  • 25.02.2020, 16:37

Устаноўлены новы рэкорд.

Пасля таргоў, што прайшлі 25 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют, паведамляе «Еўрарадыё».

Курс даляра ЗША прадаўжае расці - з 2,2246 да 2,2268 беларускага рубля. Павялічыўся і курс еўра - з 2,4065 да 2,4176 беларускага рубля. Расейская валюта таксама падаражэла: за 100 расейскіх рублёў сёння даюць 3,4241 беларускага (у панядзелак - 3,4189).

Курс беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют аслабеў на 0,18%.

Апошнія навіны