BE RU EN

Пятрас Аўштравічус: За закрыццё БелАЭС збірацьмем подпісы ва ўсім Еўразвязе

  • 25.02.2020, 16:24

Астравецкая АЭС - гэта рызыка для рэгіёну, Еўропы і, магчыма, для ўсяго свету.

У Літве створаны «Рух супраць Астравецкай АЭС», які збірацьме ва ўсіх краінах Еўразвязу подпісы пад петыцыяй за закрыццё БелАЭС і забарону імпарту вырабленай на ёй электраэнэргіі ў ЕЗ. Пра гэта падчас рабочага візіту ў Менск заявіў сталы дакладчык Еўрапарламента што да Беларусі Пятрас Аўштравічус, піша tut.by.

Са слоў Аўштравічуса, «Рух супраць Астравецкай АЭС» арганізаваны грамадзянамі Літвы. Яго ганаровым старшынём з'яўляецца прафесар Вітаўтас Ландсбергіс.

- АЭС у Астраўцы выклікае шмат турботы. Месца для будаўніцтва было выбранае няўдала, тое, як вялося будаўніцтва, выклікала крытыку і непакой. Астравецкая АЭС - гэта рызыка для рэгіёну, Еўропы і, магчыма, для ўсяго свету. Заклікаем грамадзянскую супольнасць у Беларусі таксама на гэта адрэагаваць, далучыцца да нашых петыцый. Важна праявіць салідарнасць і дамагацца змен да лепшага, не заставацца сляпымі да тых праблем, якія ёсць, - сказаў Аўштравічус.

Апошнія навіны