BE RU EN

Стала вядома, калі будзе абраны патэнцыйны пераемнік Меркель

  • 25.02.2020, 9:22

Абранне новага старшыні хрысціянскіх дэмакратаў стане «выразным сігналам» на выбарах у бундэстаг.

Новы старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага звязу будзе абраны 25 красавіка на пазачарговым з'ездзе ў сталіцы Нямеччыны Берліне.

Пра гэта заявіла міністарка абароны Нямеччыны Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр, паведамляе dw.com.

Паводле словаў Крамп-Карэнбаўэр, абранне новага старшыні стане «выразным сігналам», які паслужыць для вызначэння кандыдатуры канцлера ад хрысціянскіх дэмакратаў на выбарах у нямецкі бундэстаг у 2021 годзе.

Нагадаем, 10 лютага міністарка абароны Нямеччыны Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр пастанавіла адмовіцца ад пасады кіраўніка ХДЗ і заявіла, што не будзе прэтэндаваць на пасаду канцлеркі Нямеччыны.

Крамп-Карэнбаўэр павінна была заняць пасаду канцлера пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Ангелы Меркель у 2021 годзе.

Апошнія навіны