BE RU EN

«У чыноўнікаў у Гомелі дах сарвала канчаткова»

  • 25.02.2020, 9:05

Так і жывем.

700 тысячаў даляраў гатовыя выдаткаваць гомельскія ўлады на будаўніцтва флагштока.

«У чынушаў у Гомелі дах сарвала канчаткова. Спярша прыбіральню за $ 1 млн пабудавалі, цяпер гэта. Можа, гэта таму, што яны адчуваюць сваю беспакаранасць?» – піша тэлеграм-канал «Тыповая Беларусь».

«Ну вось хто іх можа дакараць за такое марнатраўства?

Гараджане? Не смяшыце, яны іх нават слухаць не будуць.

Цар? Той далёка. Ды і дачны сезон хутка пачынаецца. Ён заняты думкамі пра тое, колькі кавуноў пасадзіць на сваім агародзе і хто гэты ўраджай будзе збіраць.

Але вы моцна не адчайвайцеся. Яшчэ крыху давядзецца пацярпець. У краіне грошай няма ні на дарогі, ні на школы, ні на садкі, ні на дзіцячыя пляцоўкі. Усім цяпер цяжка. У свеце крызіс, нафту нам танна перасталі прадаваць, зніжку на газ мы не выбілі. Самі ведаеце, як цяпер цяжка з грашыма ў краіне. Так што не хвалюйцеся, галоўнае што вайны няма.

Так і жывем».

Апошнія навіны