BE RU EN

Дарожны канфлікт у Баранавічах: жанчына напала на мужчыну

  • 24.02.2020, 20:45

Здарэнне адбылося 23 лютага.

Дарожны канфлікт у Баранавічах трапіў на відэа, якое з'явілася на старонцы Андрэя Гамыляева у ВК, паведамляе euroradio.fm.

На ім бачна, як жанчына прама на вуліцы напала на мужчыну. Імаверна, ёй здаўся небяспечным манеўр чужога аўтамабіля. Яна выйшла з Suzuki, падышла да аўтамабіля Opel, адчыніла дзверы і паспрабавала нанесці ўдары рукой. А потым вярнулася ў сваю машыну і паехала.

Здарэнне адбылося 23 лютага.

Апошнія навіны