BE RU EN

Еўракамісія рэкамендуе работнікам перайсці на любімы мэсэнджар Сноўдэна

  • 24.02.2020, 19:26

Еўракамісія спрабуе палепшыць кібербяспеку сваіх камунікацый.

Еўрапейская камісія разаслала ўнутраны ліст, у якім супрацоўнікам рэкамендуецца пачаць выкарыстоўваць мэсэнджар Signal. Пераход на яго павінен павысіць бяспеку камунікацый, піша liga.net са спасылкай на Politico.

Дадатак Signal абраны як рэкамендаваны сродак для публічнага абмену імгненнымі паведамленнямі. Прычынай выбару называюцца наяўнасць канцавога шыфравання і адкрыты зыходны код. Апошняе дазваляе, у адрозненне ад Facebook WhatsApp, Apple iMessage або іншых рашэнняў з зачыненым кодам, праверыць заяўленыя функцыі і адсутнасць шпіёнскіх модуляў.

Апошнія навіны