BE RU EN

Што дачка Юрыя Захаранкі даведалася ад суўдзельніка забойства ейнага бацькі

  • 24.02.2020, 18:43

«Нямецкая хваля» апублікавала новыя кадры сустрэчы Алены Захаранкі з Юрыем Гараўскім.

Гэта расследаванне «Нямецкай хвалі» мела ў Беларусі эфект бомбы, якая выбухнула. Хоць гаворка ідзе пра падзеі 20-гадовай даўніны. У 1999 годзе ў Менску зніклі тры вядомыя крытыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Шмат хто ў Беларусі падазраваў, што да іх знікнення датычныя каляўладныя структуры. Хоць яго абралі дэмакратычным шляхам, Лукашэнка ўмацаваў асабістую ўладу і стаў нязменным кіраўніком. Пратэсты сталі жорстка душыцца. Доўгія гады Лукашэнку называлі апошнім дыктатарам у Еўропе. Сярод тых, хто не баяўся крытыкаваць кіраўніка, быў экс-міністр унутраных спраў Юрый Захаранка. У выніку публікацыі расследавання DW усім стала вядома, што да яго знікнення маглі быць датычныя байцы беларускага СОБРа, так званага «эскадрону смерці».

У ролі ключавога сведкі выступіў Юрый Гараўскі. З ім надумала сустрэцца дачка Юрыя Захаранкі Алена, каб паглядзець Гараўскаму ў вочы. Са слоў Алены, яна хацела зразумець, ці гаворыць ён праўду. Яе сустрэча з суўдзельнікам выкрадання і забойства ейнага бацькі адбылася пры ўключаных камерах DW у Швайцарыі, дзе Гараўскі папрасіў прытулку.

Апошнія навіны