BE RU EN

У Нямеччыне аўтамабіль уехаў ва ўдзельнікаў карнавальнага шэсця

  • 24.02.2020, 18:12

Параненыя некалькі чалавек.

У горадзе Фолькмарзэне (зямля Гесэн) аўтамабіль заехаў ва ўдзельнікаў карнавальнага шэсця, параненыя некалькі чалавек. Пра гэта ў панядзелак, 24 лютага, паведамілі ў паліцыі Касэля, паведамляе Нямецкая хваля.

"Кіроўца аўтамабіля затрыманы супрацоўнікамі паліцыі", - сказалі ў прэс-службе праваахоўных органаў. На месцы здарэння задзейнічаны вялікі паліцэйскі кантынгент.

Як перадае Frankfurter Rundschau, гаворка ідзе мінімум аб 15 параненых, сярод іх ёсць дзеці.

Са слоў аднаго з відавочцаў, на натоўп наехаў серабрысты Mercedes-Kombi. Інцыдэнт адбыўся пад 14.30 мясцовага часу. Аўто праехала блізу 30 метраў, перш чым спынілася. Са слоў сведак, кіроўца пасля наезду ціснуў далей на педаль газу.

Апошнія навіны