BE RU EN

У красавіку ў Менску пройдзе масавая стэрылізацыя бадзяжных катоў і сабак

  • 24.02.2020, 17:48

Акцыю будзе фінансаваць фонд Брыжыт Бардо.

У Менску пройдзе масавая стэрылізацыя бадзяжных катоў і сабак. Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы Брыжыт Алуа, прадстаўніцы міжнароднага Фонду дапамогі жывёлам французскай кіназоркі Брыжыт Бардо, у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Акцыю будзе фінансаваць фонд, які паставіў адну ўмову - жывёлам захаваюць жыццё. У красавіку ў стэрылізацыі паўдзельнічаюць нямецкія ветэрынары, восенню - амерыканскія спецыялісты, дадае minsknews.by.

Зоаабаронцы прапаноўваюць стварыць у беларускай сталіцы спецыяльны цэнтр для масавай стэрылізацыі жывёл - і бадзяжных, і хатніх. Мяркуецца, што гэта дапамагло б кантраляваць колькасць беспрытульных катоў і сабак, не дапускаць іх знішчэння.

Апошнія навіны