BE RU EN

СМІ: Турцыя атакавала войскі Асада ў Ідлібе

  • 24.02.2020, 17:45

Ідуць жорсткія сутыкненні.

Атрады турэцкага войска і фармаванні ўзброенай сірыйскай апазіцыі распачалі ў панядзелак атаку на пазіцыі войска Сірыі ў правінцыі Ідліб. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Al Arabiya.

Паводле ягоных звестак, турэцкія сілы і сірыйская апазіцыя, якая выступае на баку Турцыі, пачалі наземную аперацыю ў кірунку горада Нейраб. Як адзначае канал, паміж фармаваннямі нападу і ўрадавымі войскамі Сірыі "ідуць жорсткія сутыкненні".

Апошнія навіны