BE RU EN

Колькі ўкраінцаў гатовыя прагаласаваць за Зяленскага?

  • 24.02.2020, 16:20

Вынікі новага апытання.

Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падтрымалі б 40% выбарцаў (з тых, хто ўдзельнічаў бы і вызначыўся, за каго аддасць голас), калі б выбары кіраўніка дзяржавы праходзілі найбліжэйшым часам. Пра гэта гаворыцца ў выніках апытання "Цэнтра Разумкова", піша liga.net.

15% прагаласавалі б за лідара Апазіцыйнай платформы - "За життя" Юрыя Бойкі, 13,5% - за пятага прэзідэнта Пятра Парашэнку, 10% - за лідарку ВА "Бацькаўшчына" Юлію Цімашэнку.

Апытанне праводзіўся з 13 да 17 лютага паводле рэпрэзентатыўнай выбарцы сярод 2018 рэспандэнтаў ва ўсіх рэгіёнах Украіны, акрамя часова акупаваных тэрыторый. Хібнасць - не больш за 2,3%.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў увесну 2019 года Зяленскі набраў 30,24% галасоў у першым туры і 73,22% у другім туры, дзе яго апанентам быў Парашэнка.

Апошнія навіны