BE RU EN

Некаторыя абменнікі ў Менску прадаюць даляр ужо за 2,26 рубля

  • 24.02.2020, 14:50

Беларуская валюта абясцэньваецца рэкорднымі тэмпамі.

24 лютага падчас таргоў на біржы даляр вырас на 0,0083 капейкі да 2,2203 рубля.

Гэта новы рэкорд абясцэньвання беларускай валюты. У канцы мінулага тыдня даляр абнавіў гістарычны максімум (2,2120), які трымаўся больш за 4 гады 10 лютага 2016 года курс зафіксаваўся на адзнацы 2,2069, але пасля гэтага быў адкат.

Telegram-канал «Працуем з Пушкіным» звярнуў увагу на тое, што некаторыя абменнікі ў Менску прадаюць даляр ужо за 2.26 рублёў.

Апошнія навіны