BE RU EN

«Белтэхагляд» будзе па-новаму пазначаць беларусаў, якія прайшлі ТА

  • 24.02.2020, 15:00

Налепкі заменяць.

Адзнакі пройдзенага тэхагляду ў Беларусі плануюць выдаваць у электронным выглядзе. Пра гэта апавёў дырэктар УП «Белтэхагляд» Юры Лянчэўскі, паведамляе euroradio.fm.

Спецыяліст паведаміў, што ў цяперашні час ствараюцца электронныя пашпарты на аўтамабілі. «У найбліжэйшай будучыні плануем ажыццяўляць выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў электронным выглядзе. У звычайным QR-кодзе будзе "зашытая" інфармацыя пра пройдзены дзяржтэхагляд. Прапановы ўжо накіраваныя ў Мінтранс. Звычайная налепка на шкло пра праходжанне дзяржтэхагляду – учорашні дзень», – заявіў Лянчэўскі.

Плануецца, што на сайце прадпрыемства ў «Асабістым кабінеце» ўладальнік машыны зможа азнаёміцца з гісторыяй свайго аўто, запісацца на дзяржтэхагляд, аплаціць паслугі, ажыццявіць нейкія іншыя дзеянні.

Апошнія навіны