BE RU EN

Пастаўлены новы рэкорд абясцэньвання беларускага рубля

  • 24.02.2020, 12:11

Даляр прадаўжае даражэць рэкорднымі тэмпамі.

24 лютага падчас гандлю на біржы даляр вырас на 0,0083 капейкі да 2,2203 рубля, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэта новы рэкорд абясцэньвання беларускай валюты. У канцы мінулага тыдня даляр абнавіў гістарычны максімум (2,2120), які трымаўся больш за 4 гады. 10 лютага 2016-га курс зафіксаваўся на адзнацы 2,2069, але пасля гэтага быў адкат.

Еўра 24 лютага таксама істотна вырасла – на 0,0138, да 2,4023. На гэтым фоне падае толькі расейскі рубель – на 0,0166, да 3,4231 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны