BE RU EN

Шклоўскі завод газетнай паперы скардзіцца, што яго «падманулі еўрапейцы»

  • 24.02.2020, 10:06

Завод нібыта атрымаў кепскае абсталяванне за 10,3 мільёнаў еўраў.

Еўрапейскія партнёры паставілі на Шклоўскі завод газетнай паперы няякаснае абсталяванне. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ апавёў старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрый Назараў.

"Мы з нашым еўрапейскім партнёрам стваралі вытворчасць паперы-асновы для плітнай прадукцыі. На жаль, некаторыя вузлы і агрэгаты паставілі нам не тыя, якія могуць даць якасную прадукцыю. Таму мы дадаткова возьмем аб'ём фінансавання пэўны. Мы да канца года памяняем некаторыя вузлы і з наступнага года пачынаем вырабляць вось гэтую паперу-аснову", – падзяліўся праблемай Назараў.

Паводле ягоных словаў, беларускі бок патрабуе кампенсацыю – 10,3 мільёна еўраў. Справа дайшла да Венскага арбітражу. У цяперашні час ідзе праца ў выкананні ягоных пастановаў.

"Я разумею, што проста гэта справа часу. Мы гэтыя грошы вернем", – упэўнены кіраўнік канцэрна.

Апошнія навіны